Хе́мчык (руск.: Хе́мчик[1], тув.: Хемчик), Кемчык (руск.: Ке́мчик[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Тыва, левы прыток ракі Енісей.

Хемчык
руск. Хемчик, тув. Хемчик
Хемчык каля Кызыл-Мажалыка
Хемчык каля Кызыл-Мажалыка
Характарыстыка
Даўжыня 320 км
Басейн 27 000 км²
Расход вады 119 м³/с (Іймэ)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне хрыбет Козер сістэмы Шапсальскага хрыбта
 • Вышыня 3122 м
 • Каардынаты 50°32′43,73″ пн. ш. 89°47′51,26″ у. д.HGЯO
Вусце Енісей
 • Месцазнаходжанне Саяна-Шушанскае вадасховішча
 • Вышыня 550 м
 • Каардынаты 51°44′06,55″ пн. ш. 92°11′28,97″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Саяна-Шушанскае вадасховішча → Енісей → Карскае мора → Паўночны Ледавіты акіян
Краіна
Рэгіён Тыва
Код у ДВР 17010300112116100008669
physical
Хемчык
Хемчык
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 320 км. Плошча вадазбору 27 000 км², сярэдні расход вады каля 119[1] м³/с. Выток ракі знаходзіцца на Шапсальскім хрыбце[2], на вышыні 3122[2] м. Працякае па заходняй частцы Тувінскай катлавіны. Упадае ў Саяна-Шушанскае вадасховішча на рацэ Енісей. Вадазбор знаходзіцца паміж Заходнім Саянам і Заходнім Тану-Ала[2]. Паводка адбываецца летам, з чэрвеня па жнівень уключна (з максімумам у ліпені), і з’яўляецца вынікам летніх ападкаў у выглядзе дажджу. У верасні расход вады значна зніжаецца, і гэтае зніжэнне працягваецца да пачатку зімы разам з памяншэннем колькасці ападкаў. Рака дасягае свайго мінімальнага расходу вады ў перыяд з лістапада па красавік уключна, калі пакрыта лёдам. Сярэднямесячны расход вады Хемчыка назіраецца ў лютым (мінімальна нізкі ўзровень вады) складае 26,1 м³/с (мінімум у 1986 годзе — 18,6 м³/с), або каля 10,5 % ад сярэдняга сцёку ў ліпені 246 м³/с (максімум у 1985 годзе — 443 м³/с). У басейне ракі 654 возеры агульнай плошчай 76,7 км²[2]. Вада ракі выкарыстоўваецца на арашэнне[1].

Прытокі: Шагпай, Ары-Хем, Чынге-Хем, Улуг-Аруг, Эдыгей, Шэмі, Улуг-Хандэргей, Чадана, Ак-Суг, Усцю-Ішкін, Алды-Ішкін, Шэле і інш[3].

У даліне ракі знаходзіцца горад Ак-Давурак.

Зноскі

  1. а б в г Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 468. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б в г Иванов В. В. Хемчик // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. Река Хемчик (Кемчик) // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 468. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць