Хонка
Хо́нка[1] — рака ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Нішча (басейн Заходняй Дзвіны).
Хонка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 12 км |
Басейн | 28 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 56°01′41,50″ пн. ш. 28°35′44,70″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нішча |
• Каардынаты | 55°57′39,80″ пн. ш. 28°32′44,90″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нішча → Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Расонскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 12 км[2]. Плошча вадазбору 28 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца ў балоце Вялікі Мох, за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Юхавічы, вусце за 4 км на паўночны захад ад вёскі Вялікае Балота. Рэчышча ад вытоку на працягу 6,2 км каналізаванае. Цячэ па лясістай мясцовасці.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Хонка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 258.
- Літ карты N-35-10. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)