Храм Геркулеса Віктара
Храм Геркулеса Віктара (Hercules Olivarius) — антычны храм на Бычыным форуме ў Рыме. Храм круглай формы, з усіх бакоў акружаны калонамі. Найстарэйшы будынак з мармуру ў Рыме, які захаваўся цэлым да нашага часу. Ён падобны сваёй формай да рэшткак храма Весты на Рымскім форуме, таму раней яго памылкова лічылі святыняй прысвечанай Весце. Аднак на пастаменце статуі ў храме захаваўся надпіс Hercules Olivarius. На гэтым грунтуецца здагадка, што асоба, якая пабудавала храм — Марк Актавій Герэн — быў напэўна гандляром алеем.
Славутасць | |
Храм Геркулеса Віктара | |
---|---|
41°53′19″ пн. ш. 12°28′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжанне | |
Сайт | turismoroma.it/it… (італ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Храм пабудаваны каля 120 г. да н.э. і мае ў дыяметры 14,8 м. Складаецца з цэнтральнага культавага памяшкання круглай формы, цэлы, якое атачаюць 19 дзесяціметровых карынфскіх калон. Дах, які яны трымаюць, не арыгінальны, а пабудаваны пазней.
У 1132 годзе храм быў перароблены ў царкву Святога Стэфана (так і захаваўся будынак). У 17 ст. - царква Santa Maria del Sole.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.