Храм Нефрытавага Буды

Храм Нефрытавага Буды — будыйскі храм у Шанхаі. Як многія сучасныя кітайскія храмы, сёння храм спалучае дзве будыйскія школы будызму Махаяны  (руск.): Чыстай Зямлі і чань.

Славутасць
Храм Нефрытавага Буды
31°14′36″ пн. ш. 121°26′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Кітай
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль кітайская архітэктура[d]
Дата заснавання 1928
Сайт yufotemple.com/intro/int…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ён быў заснаваны ў 1882 годзе, у ім былі змешчаныя дзве нефрытавыя статуі Буды, прывезеныя ў Шанхай па моры з Бірмы. Гэта былі статуі Буды, які сядзіць, (1,95 метра, 3 тоны), і меншая статуя Буды, які ляжыць.

Гісторыя правіць

Падчас кіравання імператара Гуаньсюя ў дынастыі Цын (1875—1908) путашаньскі настаяцель Хуэй Гэнь адправіўся ў паломніцтва ў Тыбет праз Святыя горы Утайшань  (руск.) і Эмэйшань  (руск.). Пасля Тыбету ён прыбыў у Бірму.

Тут Кітайскі эмігрант Чэнь Цзюньпу падарыў яму пяць нефрытавых статуй Буды, і дзве з іх Хуэй Гэнь прывёз у Шанхай, дзе на ахвяраванні ўзвёў для іх храм, неўзабаве пасля чаго памёр. Падчас паўстання 1911 года храм быў экспрапрыяваны, а статуі былі перамешчаныя. У 1918—1928 гадах для статуй быў пабудаваны новы храм пад кіраўніцтвам настаяцеля Кэ Чэня.

У 1966 годзе, падчас Культурнай Рэвалюцыі, манахі храма зараблялі на жыццё дробнай мануфактурай. У 1983 годзе ў храме размясціўся Шанхайскі інстытут будызму.

Зноскі

Літаратура правіць