Хрызаліт
Хрызалі́т (ад стар.-грэч. χρυσός — золата і λίθος — камень) — мінерал, празрыстая ювелірная разнавіднасць мінерала алівіна падкласа астраўных сілікатаў, ад жоўта-зялёнага колеру да колеру цёмны шартроз, з характэрным залацістым адценнем. Адносіцца да каштоўных камянёў.
Хрызаліт | |
---|---|
Аграненыя хрызаліты | |
Формула | (Mg,Fe)2SiO4 |
Колер | залаціста-зялёны розных адценняў |
Цвёрдасць | 6,5—7 |
Шчыльнасць | 3,2—4,3 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,64—1,70 |
Склад і паходжанне
правіцьОртасілікат жалеза-магнію (Mg,Fe)2SiO4. Утварае кароткаслупчатыя і прызматычныя крышталі, звычайна увянчаныя пірамідальнай галоўкай. Крохкі. Добра раствараецца ў кіслотах.
Ювеліры часта называюць яго па-французску — перыдот.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- Хризолит // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Каталог минералов (руск.)
Хрызаліт на Вікісховішчы |