Хрыстос Збавіцель (абраз з Махро)
Хрыстос Збавіцель — абраз з царквы Свв. Пятра і Паўла ў в. Махро Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, які датуецца 1739 годам. У 1981 годзе твор паступіў у калекцыю Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-1724, Ж-319)[1]. Памер абраза — 142 × 71 см[2].
| ||
Хрыстос Збавіцель. 1739 | ||
Матэрыял | дрэва, тэмпера | |
---|---|---|
Памеры | 142 × 71 см | |
Музей старажытнабеларускай культуры, Мінск |
Апісанне
правіцьАбраз напісаны на дошцы тэмпернымі фарбамі. На іконе Ісус прадстаўлены франтальна ў поўны рост са сферай у левай руцэ, якая ўвасабляе сабой зямны свет. На адваротным баку дошкі ў верхняй частцы змешчаны надпіс на польскай мове: «Rku 1739 mesoca wrzesnia / dna :10: m: g: w:». Акрамя дакладнага часу стварэння з указаннем дня і месяца (10 верасня) аўтар, відавочна, пакінуў свае ініцыялы, якія патрабуюць расшыфроўкі[1].
Адрэстаўравана А. Шпунтам, П. Журбеем[2].
Зноскі
- ↑ а б Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018
- ↑ а б Музей старажытнабеларускай культуры : [Альбом] / Уклад. Ярашэвіч А.А.; Пер. на англ. мову Казекі А.І.; Фота Мельнікава М.П.. — Мінск: Беларусь, 2004. — 278,[6] с. — ISBN 985-01-0509-7.
Літаратура
правіць- Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018