Пётр Рыгоравіч Журбей

беларускі мастак-рэстаўратар
(Пасля перасылкі з П. Журбей)

Пётр Рыгоравіч Журбей (нар. 15 лютага 1945, в. Вялікая Чарнігаўка, Жытомірская вобласць, УССР — 9 сакавіка 2013, Мінск) — беларускі мастак-рэстаўратар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Пётр Рыгоравіч Журбей
Дата нараджэння 15 лютага 1945(1945-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 2013(2013-03-09) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастак, рэстаўратар, разьбяр па дрэве
Месца працы
Вучоба
Вядомыя працы рэстаўрацыя Мінскай цудатворнай іконы Маці Божай XVI стагоддзя, рэстаўрацыя алтароў касцёла Успення Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску і абразоў Кафедральнага сабора Сашэсця Святога Духа ў Мінску
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Царскія вароты. Дрэва, рэзьба, паліхрамія. 1640-я. Рэстаўратар — Пётр Журбей. Фота з выстаўкі «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі».

Біяграфія правіць

Пачынаючы з 1966 года жыў у Мінску. З 1970 года працаваў разьбяром па дрэве ў Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры БССР, адначасова навучаючыся ў Маскве ў Універсітэце культуры імя Н. К. Крупскай. Да 1999 года працаваў у майстэрнях «Белрэстаўрацыя», а потым 13 гадоў — у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Ім была адрэстаўравана значная колькасць унікальных экспанатаў з калекцыі музея.

Стаяў ля вытокаў станаўлення беларускай школы рэстаўрацыі тэмпернага жывапісу і паліхромнай скульптуры ў Беларусі. Вялікі ўклад ён унёс у рэстаўрацыю алтароў касцёла Успення Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску і абразоў Кафедральнага сабора Сашэсця Святога духа ў Мінску. У 1992 годзе менавіта ён выканаў рэстаўрацыю Мінскай цудатворнай іконы Маці Божай XVI стагоддзя. Таксама аднавіў іконы «Спас Уседзяржыцель» і «Пакланенне мудрацоў» XVI стагоддзя, царскія вароты пачатку XVII стагоддзя.

Па лініі ЮНЕСКА ён навучаў спецыялістаў па рэстаўрацыі паліхромнай скульптуры ў Нікарагуа, быў куратарам ў Польскім інстытуце кансервацыі помнікаў.

Вольным часам займаўся жывапісам, упадабаныя жанры — пейзаж і нацюрморт. У 2014 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылася персанальная выстаўка П. Журбея, прысвечаная гадавіне яго смерці. Творы былі прадастаўлены сям’ёй мастака[1].

Зноскі

Спасылкі правіць