Хуанфран Торэс

іспанскі футбаліст

Хуан Франсіска «Хуанфран» Торэс Белен (ісп.: Juan Francisco «Juanfran» Torres Belén; нар. 9 студзеня 1985, Крэвільентэ, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2012—2016). Гуляў, у асноўным, на пазіцыі правага абаронцы.

Футбол
Хуанфран
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Хуан Франсіска Торэс Белен
Мянушка Хуанфран (Juanfran)
Нарадзіўся 9 студзеня 1985(1985-01-09)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазіцыя правы паўабаронца, правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1994—2001 Іспанія Кельме
2001—2002 Іспанія Рэал Мадрыд
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2006 Іспанія Рэал Мадрыд 6 (0)
2002—2005   Іспанія Рэал Мадрыд B 56 (6)
2005—2006   Іспанія Эспаньёл 30 (1)
2006—2011 Іспанія Асасуна 148 (12)
2011—2019 Іспанія Атлетыка Мадрыд 243 (3)
2019—2021 Бразілія Сан-Паўлу 37 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Іспанія Іспанія (да 17) 4 (1)
2003 Іспанія Іспанія (да 18) 3 (0)
2004 Іспанія Іспанія (да 19) 4 (1)
2003—2005 Іспанія Іспанія (да 20) 11 (3)
2004—2006 Іспанія Іспанія (да 21) 9 (0)
2012—2016 Іспанія Іспанія 22 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Рэал» Мадрыд правіць

Хуанфран з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі мадрыдскага «Рэала», дэбютаваўшы ў складзе клуба 24 студзеня 2004 года. У той дзень ігрок правёў на пляцоўцы 15 хвілін у пераможным матчы супраць «Вільярэала», пасля чаго выступаў, у асноўным, у другой камандзе клуба. Сезон 2005/06 правёў у арэндзе ў клубе «Эспаньёл», дзе атрымаў вопыт рэгулярных выступаў у Ла Лізе і заваяваў свой першы буйны трафей, стаўшы ўладальнікам Кубка Іспаніі.

«Асасуна» правіць

Пасля сканчэння тэрміну арэнды Хуанфран вярнуўся ў «Рэал», аднак адразу ж перайшоў да іншага прадстаўніка іспанскага элітнага дывізіёна клуба «Асасуна», заключыўшы з ім паўнавартасны кантракт. Гуляючы ў складзе «Асасуны», выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды.

«Атлетыка» правіць

11 студзеня 2011 года Хуанфран падпісаў кантракт з клубам «Атлетыка» Мадрыд да чэрвеня 2015 года. Разам з камандай станавіўся чэмпіёнам Іспаніі, двойчы выхадзіў у фінал Лігі чэмпіёнаў.

У маі 2019 года абвясціў аб зыходзе з «Атлетыка» па заканчэнні кантракта[3].

«Сан-Паўлу» правіць

У жніўні 2019 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з бразільскім клубам «Сан-Паўлу»[4]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона ў лютым 2021 года. Пасля гэтага, завяршыўшы прафесійную кар’еру, вярнуўся ў Іспанію, дзе стаў гуляць у міні-футбол.

Міжнародная кар’ера правіць

26 мая 2012 года таварыскім матчам супраць зборнай Сербіі дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Іспаніі. Нягледзячы на практычную адсутнасць вопыту выступаў у складзе першай зборнай Іспаніі, быў уключаны ў заяўку для ўдзелу ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы 2012.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

«Эспаньёл»:

«Атлетыка»:

Міжнародныя правіць

Іспанія:

Заўвагі правіць

  1. Juanfran // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. JUANFRAN juan francisco torres belen // Argentine Soccer Database
  3. Хуанфран объявил об уходе из «Атлетико». Он был в клубе 8 лет. by.tribuna.com.
  4. Хуанфран подписал контракт с «Сан-Паулу». Туда перешел Дани Алвес. by.tribuna.com.

Спасылкі правіць