ФК Асасуна

іспанскі футбольны клуб

«Асасу́на» (ісп.: Club Atlético Osasuna) — іспанскі футбольны клуб з горада Памплона, што размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Навара. У перакладзе з баскскай мовы назва клуба азначае «здароўе»[1]. Заснаваны ў 1920 годзе. Найвышэйшыя дасягненні — чацвёртае месца ў Ла Лізе (1991 і 2006). Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эль-Садар», які здольны ўмясціць 18 761 чалавека.

Асасуна
Atletico Osasuna.png
Поўная назва Club Atlético Osasuna
Заснаваны 1920
Горад Памплона, Іспанія
Стадыён Эль-Садар
Умяшчальнасць: 18 761
Прэзідэнт Луіс Сабальса[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ла Ліга
2021/22 10 месца
Сайт osasuna.es(ісп.) (баскск.) 
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

ГісторыяПравіць

Заснаваны ў 1920 годзе клуб «Асасуна» ўпершыню выйшаў у Сегунду ў 1932 годзе, а праз тры гады быў класіфікаваны ў Ла Лігу. Скончыўшы сезон 1984/85 на шостым месцы ў чэмпіянаце, клуб атрымаў права на ўдзел у Кубку УЕФА, адкуль выбыў у другім крузе.

Наступны ўзлёт каманды прыйшоўся на сезон 1990/91, калі «Асасуна» заняла чацвёртае месца ў чэмпіянаце і заваявала права на ўдзел у кубку УЕФА, дзе дайшла да трэцяга кругу. Аднак па выніках сезона 1993/94 клуб пакінуў Ла Лігу і правёў шэсць сезонаў у Сегундзе. У сезоне 2004/05 клуб дайшоў да фіналу Кубка Іспаніі, дзе саступіў «Бетысу».

У сезоне 2005/06 каманда фінішавала чацвёртай у чэмпіянаце, такім чынам, паўтарыўшы сваё найвышэйшае дасягненне ў чэмпіянаце Іспаніі, і атрымала права прыняць удзел у Лізе чэмпіёнаў, стартаваўшы з трэцяга класіфікацыйнага раўнда. Аднак прабіцца ў групавы этап не атрымалася, і клуб быў вымушаны здавольвацца ўдзелам у Кубку УЕФА, пяты раз у сваёй гісторыі. Стартаваўшы з групавога этапу, клуб выйшаў у плэй-оф, дзе дайшоў да паўфіналу, у якім саступіў будучаму пераможцу — «Севільі».

Пасля гэтых поспехаў клуб размяшчаецца ў ніжняй частцы табліцы і ў асноўным вядзе барацьбу за выжыванне. У сезоне 2008/09 клуб здолеў пазбегнуць вылету з Лігі толькі ў апошнім туры, знаходзячыся на 18 месцы ў табліцы і прымаючы дома «Рэал Мадрыд». На працягу матча памплонцы саступалі з лікам 0:1, але ўсё ж такі перамаглі з канчатковым лікам 2:1.

СкладПравіць

Станам на ліпень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Серхіа Эрэра 1993
2   Аб Нача Відаль 1995
3   Аб Хуан Крус 1992
4   Аб Унаі Гарсія 1992
5   Аб Давід Гарсія 1994
6   ПА Лукас Таро 1998
7   ПА Хон Манкаёла 1998
8   ПА Дарка Брашанац 1992
9   Нап Эсек’ель Авіла 1994
10   ПА Раберта Торэс 1989
11   ПА Кіке Барха 1997
13   Бр Хуан Перэс 1996
14   ПА Рубен Гарсія 1993
16   Аб Хасэ Анхель Вальдэс 1989
Пазіцыя Імя Год нараджэння
17   Нап Антэ Будзімір 1991
18   Нап Кіке Гарсія 1989
20   Нап Іван Барбера 1998
23   Аб Арыданэ Эрнандэс 1989
25   Бр Айтар Фернандэс 1991
28   ПА Хаўер Марцінес 1999
29   ПА Аймар Орас 2001
32   Аб Хесус Арэса 1999
39   Аб Ману Санчэс 2000
  ПА Моі Гомес 1994
  ПА Роберт Ібаньес 1993
  Аб Рубен Пенья 1991
  ПА Кіке Саверыа 1999

Зноскі

  1. The Kings of El Reyno de Navarra Архівавана 20 чэрвеня 2010. (англ.) 

СпасылкіПравіць