Хуліа Мангада
Хуліа Мангада Разенёрн (ісп.: Julio Mangada Rosenörn; 30 чэрвеня 1877 — 14 красавіка 1946) — іспанскі ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў, эсперантыст.
Хуліа Мангада | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1877[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 красавіка 1946[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Званне | генерал |
Бітвы/войны | |
![]() |
Біяграфія
правіцьМангада нарадзіўся на Кубе, дзе служыў яго бацька, прафесійны ваенны. Дзяцінства правёў у бабулі і дзядулі. У 1896 годзе паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, якую скончыў у званні лейтэнанта. Пасля ўдзельнічаў у Кубінскай вайне.
У маі 1900 года арыштаваны ў Сан-Себасцьяне за праяву сімпатый да пралетарскай партыі.
У 1906 годзе ўступіў у масонскую ложу.
У 1917 годзе Мангада абараняў на ваенным судзе афіцэра Хасэ Гуальтэрыё Артэгу Муньёса, якога судзілі за рэвалюцыйную забастоўку[2].
У перыяд дыктатуры Мігеля Прыма дэ Рыверы ён некалькі разоў арыштоўваўся за свае погляды.
У пачатку 1930-х гадоў кіраваў гарнізонам Хака.
Удзельнічаў у Астурыйскай рэвалюцыі 1934 года, за што трапіў у турму. Праз год пераведзены ў армейскі рэзерв. На «грамадзянцы» далучыўся да левых рэспубліканцаў.
У 1936 годзе, у пачатку грамадзянскай вайны, ён набраў групу апалчэнцаў і прыняў удзел у падаўленні паўстання ў Мадрыдзе[3]. Арганізаваў суды ў мадрыдскай Каса-дэ-Кампа, якія ў кароткім парадку судзілі некаторых мяцежных салдат і праводзілі шматлікія пакаранні смерцю без якога-небудзь законнага судовага працэсу.
Урад вылучыў пад камандаванне Мангада калону апалчэнцаў. На чале фарміраванне ён прымае ўдзел у бітве пры Гвадараме.
На фронце Талавера-дэль-Таха (цяпер Талавера-дэ-ла-Рэйна) камандзір пацярпеў некалькі паражэнняў у баях з Афрыканскай арміяй, за што быў адхілены ад непасрэднага камандавання і прызначаны ваенным губернатарам Альбасетэ, штаб-кватэры Інтэрнацыянальных брыгад, і інспектарам падрыхтоўкі замежных добраахвотнікаў.
Пасля паразы ўрада Мангада 28 сакавіка 1939 года адправіўся ў эміграцыю ў Мексіку. Аднак па шляху яго высадзілі ў Аране (Французскі Алжыр), дзе змясцілі ў канцлагер. Вызваліцца вайскоўцу дапамаглі паплечнікі-эсперантысты.
З 1941 года і да сваёй смерці жыў у Мексіцы.
Эсперантыст
правіцьУ дзяцінстве Мангада адкрыў для сябе валапюк, адну з першых сучасных спроб стварыць міжнародную мову. У 1906 годзе ён вывучыў эсперанта.
У далейшым напісаў падручнік па граматыцы эсперанта і выкладаў шматлікія курсы. Пісаў вершы і раманы, пераклаў частку «Дон Кіхота».
У 1910 годзе стаў сузаснавальнікам Ваеннай асацыяцыі эсперантыстаў. У 1923 годзе ўступіў у Іспанскую асацыяцыю эсперантыстаў. Прадстаўляў радзіму на пятым Сусветным кангрэсе эсперанта.
Прыватнае жыццё
правіцьАжаніўся з Хасефай Санс. У шлюбе былі дзве дачкі і адзін сын.
Працы
правіцьна эсперанта
правіць- Ferdinando VIa kaj Farinelli (гістарычная навела, 1920)
- Helpanta temaro por ĉiuj landoj (падручнік па эсперанта, 1925)
- Avila (1925)
- Pri Hispanujo kaj ĝiaj popolkantoj (Sobre España y sus canciones populares)
- Versaĵaro (1922)
- El moderna hispana Parnaso (зборнік вершаў, 1927)
- Cervantes: Du junaj fraŭlinoj kaj Korneliino (пераклад, 1927)
- Amelia kaj Marina (вершы, 1934)
на іспанскай
правіць- ¿Con quién? (гістарычныя нарысы)
- El fascio en el ejército (1934)
Крыніцы
правіць- ↑ а б Julio Mangada Rosenörn // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Consejo de guerra al Comité de Huelga de 1917(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 de noviembre de 2012. Праверана 20 de febrero de 2011.
- ↑ PUERTA DEL ANGEL: AQUELLOS DÍAS DE JULIO
Спасылкі
правіць- Biografía de Julio Mangada
- Autobiografía en una ortografía fonética, publicado originalmente en la revista "Renobasión"
- Obras de Julio Mangada