Джэймс Х'ю Кэлам Лоры (англ.: James Hugh Calum Laurie, 11 чэрвеня 1959 года, Оксфард, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр, комік, музыкант, сцэнарыст, рэжысёр, прадзюсар, пісьменнік і спявак. Ён упершыню стаў вядомы як адзін з вядучых шоу Фрая і Лоры, разам са сваім сябрам Стывенам Фраем, з якім ён далучыўся да акцёрскага складу ў серыялах «Чорная гадзюка» і «Джыўс і Вустэр», дзе здымаліся з 1987 да 1999 гады. З 2004 года Х’ю гуляе ролю доктара Грэгары Хауса, за якую атрымаў два «Залатых глобуса», две ўзнагароды Гільдыі акцёраў ЗША і некалькі намінацый на прэмію «Эмі».

Х’ю Лоры
Hugh Laurie
Hugh Laurie 2009 crop.jpg
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1959(1959-06-11)[1][2][…] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства Вялікабрытанія
Бацька Ran Laurie[d][5]
Маці Patricia Laidlaw[d][5]
Дзеці Charles Archibald Laurie[d], William Albert Laurie[d] і Rebecca Augusta Laurie[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, пісьменнік, музыка
Кар’ера 1982—дагэтуль
Кірунак блюз
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
«Залаты глобус»
(2005, 2006)
IMDb ID 0491402
hughlaurieblues.com
Commons-logo.svg Х’ю Лоры на ВікіСховішчы

Лоры таксама ўдзельнічаў у фільмах, як то «Розум і пачуцці» (1995), дыснееўскім «101 далматынец» (1996), «Злодеі» (1997), «Палёт Фенікса» (2004), «Монстры супраць прышэльцаў» (2009) і фільмах «Сцюарт Літл».

Па стане на жнівень 2010 года Лоры з'яўляецца самым высокааплатным акцёрам у драматычным серыяле на амерыканскім тэлебачанні[6]. Ён быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса 2011 годзе як самы высокааплатны акцёр тэлевізійнай драмы, зарабляючы 700 тысяч долараў ЗША[7] за здымку ў адным эпізодзе серыяла, і як самы папулярны чалавек на тэлебачанні[8][9].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115391525 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Hugh Laurie // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Hugh Laurie // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115391525 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. 5,0 5,1 Lundy D. R. The Peerage
  6. «Brit Hugh Laurie tops US television pay league». The First Post.
  7. «Hugh Laurie Rocks the House». BBS news.com
  8. «Justin Bieber, Miranda Cosgrove, & Lady Gaga Are Welcomed Into 2012 Guinness World Records». RyanSeacrest.com.
  9. «Guinness Book of Records: Hugh Laurie is most watched man on television». Telegraph.

СпасылкіПравіць

Шаблон:Доктар Хаус Шаблон:Прэмія «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю ў тэлевізійным серыяле — драма 2001—2020 Шаблон:Прэмія «Гільдыя кінаакцёраў» за лепшую мужчынскую ролю ў драматычным серыяле 2001-...