Царква Казанскай Маці Божай (Парэчча)
Царква Казанскай Маці Божай — праваслаўная царква, размешчана ў цэнтры в. Парэчча (Гродзенскі раён).
Славутасць | |
Царква Казанскай Маці Божай | |
---|---|
53°53′20″ пн. ш. 24°08′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Парэчча |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Дата пабудовы | 1901 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1901 годзе з дрэва як царква-школа на месцы храма, які згарэў у 1846 г.
Архітэктура
правіцьПрамавугольны ў плане гарызантальна выцягнуты будынак пад вальмавым дахам, у цэнтры якога надбудаваны чацвярык з цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане. З боку галоўнага фасада ўзвышаецца чатырохгранная шатровая званіца. Цыбулепадобная галоўка завяршае вальмавы дах прамавугольнага прыруба апсіды з бакавымі рызніцамі. Бравенчатыя сцены раўнамерна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Інтэр’ер
правіцьУнутры храма вылучаны папярочны неф і вузкі бабінец, па баках якога былі размешчаны класы царкоўна-прыходскай школы.
Прыпісная капліца
правіцьМаецца прыпісная капліца ў імя святога мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага на могілках в. Рыбніца. Капліца была асвечана 16 жніўня 2014 г. архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем.
Літаратура
правіць- Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — С. 315. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Казанскай Маці Божай (Парэчча)
- Царква Казанскай Маці Божай (Парэчча) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква Казанскай Маці Божай (Парэчча) на сайце Radzima.org
- Царква Казанскай Маці Божай (Парэчча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Казанскай Маці Божай (Парэчча) на сайце «Архіварта»