Царква Святой Ефрасінні Полацкай (Бароўка)
Царква ў імя прападобнай Ефрасінні Полацкай — праваслаўны храм, знаходзіцца ў вёсцы Бароўка (Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць). Пабудавана ў 1840 г. з цэглы.
Славутасць | |
Царква Святой Ефрасінні Полацкай | |
---|---|
![]() | |
55°49′00″ пн. ш. 27°56′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
![]() |
Архітэктура Правіць
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана працяглым прамавугольным аб’ёмам з бакавымі рызалітамі, накрытымі крыжападобным пакатым дахам, завершаным глухім 8-гранным шатровым драўляным барабанам з макаўкай. Да фасада далучана 3-ярусная 4-гранная званіца-прытвор, накрытая самкнутым сферычным купалам з макаўкай. Атынкаваныя фасады арытмічна члянёны арачнымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі і нішамі-экседрамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі і парадковымі фрызамі, рустоўкай. Уваход накрыты паўкруглым казырком.
Літаратура Правіць
- Царква ў імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2007. – С. 38–39.