Царква Святой Параскевы Пятніцы (Чарневічы)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у аграгарадку Чарневічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.
Славутасць | |
Царква Святой Параскевы Пятніцы | |
---|---|
55°19′50″ пн. ш. 28°05′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Чарневічы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Будаўніцтва | 1887 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1887 годзе з цэглы.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з бакавымі акруглымі рызніцамі. Шацёр 3-яруснай 4-граннай званіцы завершаны макаўкай, шацёр малітоўнай залы — цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх і кілепадобных ліштвах, апяразаны прафіляванымі карнізамі і зубчастымі фрызамі, крапаваны рэльефнымі крыжамі. Тры ўваходы вылучаны кілепадобнымі парталамі.
Брама і капліца
правіцьПерад храмам пастаўлена мураваная брама-вартоўня накрытая шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. За храмам узведзена мураваная кубападобная капліца пад шатровым дахам.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Царква Святой Параскевы Пятніцы (Чарневічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Святой Параскевы Пятніцы (Чарневічы) на сайце Radzima.org
- Царква Святой Параскевы Пятніцы (Чарневічы) на сайце «Архіварта»