Свята-Успенская царква (Пабеда)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Пабеда Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Некаторыя крыніцы адносяць царкву да вёсак Мікіціха і Лоўжа[1][2].

Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
55°18′01″ пн. ш. 29°37′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Пабеда
Канфесія Праваслаўе
Епархія Віцебская і Аршанская
Благачынне Шумілінскае
Архітэктурны стыль псеўдарускі
Будаўніцтва 19001906 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000935шыфр 213Г000935
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Ва ўсходняй частцы вёскі. Пабудавана ў 1900—1906 гадах з цэглы[3]. У 1959 годзе была зачынена і выкарыстоўвалася ў якасці склада. Рэканструкцыя храма пачалася ў 1989 годзе, потым адкрылася нядзельная школа і была адноўлена святая крыніца каля храма, якая існавала з XVII стагоддзя.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Аснову аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі складае прадаўгаваты прамавугольны ў плане аб’ём з 3 рознавялікімі гранёнымі апсідамі, накрыты 2-схільным дахам. Над галоўным фасадам узведзена 3-купалле. Бакавыя фасады расчлянёны 5 аркамі, у кожнай па 2 вузкія арачныя праёмы і 1 люкарне. Фасады дэкарыраваны шматлікімі абломамі і профілямі. На чырвоным фоне сцен кантрастна вылучаюцца пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору (абломы і профілі, руст, ліштвы, пілястры).

Зноскі

  1. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 470
  3. РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 145, арк. 64.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць