Царква (Міхалкі)
Царква — праваслаўны храм, які існаваў у XVIII — пачатку XX ст. ў в. Міхалкі Мазырскага раёна. Не збераглася.
Славутасць | |
Царква | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне |
АрхітэктураПравіць
Глыбінна-прасторавую кампазіцыю ўтваралі тры квадратныя ў плане, размешчаныя па падоўжнай восі драўляныя зру6ы: асноўны, бабінец і пяцігранная алтарная апсіда (з дзвюма прыбудовамі абапал). Зрубы завяршаліся трох’яруснымі вярхамі (два васьмерыкі на чацверыку над асноўным аб’ёмам і бабінцам і васьмерыкі над апсідай). Звонку царква была ашалявана, сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Для збудавання характэрна своеасаблівая сістэма прапорцый: дыяганаль асноўнага аб’ёму ў плане раўнялася суме дыяганалей бабінца і апсіды, вышыня цэнтральнага верху вызначалася агульнай даўжынёй плану царквы, вышыні бакавых вярхоў складалі дыяганаль прамавугольніка, у які ўпісваліся асноўны і алтарны зрубы. Агульная вышыня каля 19 м. У пачатку XX ст. перад галоўным уваходам прыбудаваны тамбур каркаснай канструкцыі, накрыты двухсхільным дахам.
ЛітаратураПравіць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
СпасылкіПравіць
- Царква (Міхалкі) на сайце Radzima.org