Цахарыяс Вернер
Фрыдрых Людвіг Цахарыяс Вернер (ням.: Friedrich Ludwig Zacharias Werner, 18 лістапада 1768, Кёнігсберг — 17 студзеня 1823, Вена) — нямецкі паэт і драматург, аўтар шматлікіх трагедый, каталіцкі святар.
Цахарыяс Вернер | |
---|---|
ням.: Zacharias Werner | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Friedrich Ludwig Zacharias Werner |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, драматург, паэт-адвакат, святар |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1768[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 1823[1] (54 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьВывучаючы права ў Кёнігсбергскім універсітэце, Вернер слухаў там лекцыі Канта, які разам з Русо аказаў пэўны ўплыў на яго творчасць. У 1793 годзе ён паступіў на прускую службу ў Варшаве, у 1805 годзе быў пераведзены ў Берлін, але ў 1807 годзе пайшоў у адстаўку і заняўся падарожжамі. Вернер даволі рана атрымаў літаратурнае прызнанне, але, будучы нешчаслівы ў асабістым жыцці, у 1811 годзе перайшоў у каталіцтва і неўзабаве прыняў святы сан. Пасяліўшыся спачатку ў Ашафенбургу, потым у Вене, ён стаў даволі прыкметнай фігурай літаратурнага жыцця. У аўстрыйскай сталіцы пісьменнік жыў да самай смерці за выключэннем 1816—1819 гадоў, калі служыў канонікам у Камянцы-Падольскім.
Зноскі
- ↑ а б Friedrich Ludwig Zacharias Werner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118767208 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Werner, Zacharias // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 55. — S. 72.