Церабежскае насаджэнне карэльскай бярозы
Церабежскае насаджэнне карэльскай бярозы — колішні батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ва ўрочышчы Церабеж, каля в. Вялікая Гаць у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Плошча насаджэння складае 10,9 га. 4 участкі мяшаных насаджэнняў, у складзе якіх рэдкая для Беларусі каштоўная разнавіднасць бярозы павіслай — бяроза карэльская. Узрост дрэў 45—65 гадоў (1986). Ахоўны статус нададзены ў 1966 годзе.
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, урочышча Церабеж, каля в. Вялікая Гаць, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць |
---|---|
Дата заснавання | 1966 |
Літаратура правіць
- Церабежскае насаджэнне карэльскай бярозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.