Цзунцзы (кіт. 粽子, піньінь zòngzi) — кітайская страва, клейкі рыс  (руск.) з начынкамі, загорнуты ў бамбукавы, трысняговы[1] або любы іншы плоскі ліст, вараны на пары  (руск.).

Цзунцзы
Шчолачны цунцзы без начыння
Шчолачны цунцзы без начыння
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пары звязаных паўфабрыкатаў цзунцзы

Ад кітайцаў гэтую страву запазычылі лаосцы  (руск.), тайцы  (руск.) («бачанг»", кхмеры («ном чанг»), інданезійцы і малайцы (у апошніх двух краінах гэта страва называецца «бакчан» або «бачан», запазычанне з чаашаньскага дыялекту  (руск.) паўднёваміньскай мовы). Таксама распаўсюджана кітайска-філіпінская назва[en] «мачанг».

Паходжанне

правіць

Цзунцзы традыцыйна ўжываюцца і дорацца на Свята драконавых лодак[2], які адзначаецца ў пяты дзень пятага месяцовага месяца (канец мая-сярэдзіна чэрвеня) у памяць аб Цюй Юане, славутым кітайскім паэце, які жыў у царстве Чу ў Перыяд Ваюючых царстваў  (руск.).

Знакаміты сваім патрыятызмам, Цюй Юань беспаспяхова спрабаваў папярэдзіць кіраўніка і народ аб ваяўнічасці суседняга царства Цынь. Калі цыньскі генерал Бай Ці  (руск.) узяў сталіцу Чу, Ін  (руск.), у 278 годзе да н. э., напісаў свой апошні твор, «Плач аб сталіцы Ін» (кіт. 哀郢, піньінь Āi yǐng, пал. Ай ін) і ўтапіўся ў рацэ Міло[en]. Паводле легенды, мясцовыя жыхары сталі кідаць скруткі рысу ў ваду, каб рыбы або вадзяны дракон не з’елі цела паэта[3][4].

У кіраванне Цзінь цзунцзы пачалі ўжываць на Свята драконавых лодак; у праўленне Тан форма цзунцзы стала на поўдні мяняцца на тэтраідальную; пры Сун папулярнасць атрымала начынне з зацукраванай садавіны[2]. Прыкладна ў XIII—XIV стагоддзях абгортка з лісця дзікага рысу змянілася на бамбук, а ў якасці начыння сталі выкарыстоўваць мяса і бабы[2].

Апісанне

правіць
 
Цзунцзы паўднёвага і паўночнага тыпу

Начынне цзунцзы вар’іруе ад рэгіёну да рэгіёну, але клейкі рыс  (руск.) выкарыстоўваецца заўсёды. Ён можа быць злёгку падсмажаны  (руск.) ці ж папярэдне вымачаны.

Начынне ад рэгіёну да рэгіёну адрозніваецца так: на поўначы — звычайна салодкае (адзукі  (руск.), тапіёка  (руск.) або тара); на поўдні — салёныя качыныя яйкі[en], свіны жывот  (руск.) і грудзінка, тара, і кураціна, калбаскі[en], свіны тлушч і грыбы сянгу  (руск.). Акрамя таго, сустракаюцца цзунцзы з машам  (укр.), анко  (руск.), Ziziphus jujuba  (руск.), кітайскім барбекю[en], каштанамі, арахісам, сушаным марскім грабяшком[en], хуншаа[en]-свінінай[4].

Традыцыйныя цзунцзы заварочваюць у бамбукавае лісце, аднак сустракаюцца варыянты з лісцем кукурузы, банана, канны, пандану, Alpinia zerumbet  (руск.) і лотасу  (руск.). Кожны тып лісця перадае рысу сваё адценне смаку[5].

Форма цзунцзы ў паўночных раёнах Кітая цыліндрычная, а ў паўднёвых — тэтраэдральная.

Цзунцзы вараць на пары або ў вадзе некалькі гадзін.

У падрыхтоўцы звычайна прымае ўдзел уся сям’я.

Разнавіднасці

правіць
 
Выраб цзунцзы
  • «Цзясінскія цзунцзы» (кіт. трад. 嘉興粽子, спр. 嘉兴粽子, піньінь Jiāxīng zòngzi): адзін з самых вядомых і папулярных відаў цзунцзы[2], названы па імі горада Цзясін. Начыняюцца свінінай, часам машам, анко або салёнымі качынымі яйкамі.
  • «Фальшывыя цзунцзы» (кіт. 假粽, піньінь jiǎzòng, пал. цзяцзун): замест рысу выкарыстоўваецца рысавая мука.
  • «Шчолачныя цзунцзы»"кіт. трад. 鹼水粽, спр. 碱水粽, піньінь jiǎnshuǐ zòng, пал. цзяньшуй цзун): дэсертныя цзунцзы, у працэсе падрыхтоўкі якіх рыс прамываюць у шчолачнай вадзе, дзякуючы чаму ён набывае жоўты колер. Шчолачныя цзунцзы звычайна не начыняюцца, а калі і маюць начынне, то яно салодкае (напрыклад, анко), ужываюцца з цукрам або салодкім сіропам.
  • «Неня-цзун» (кіт. трад. 娘惹粽, піньінь niángrě zòng, пал. нянжэ цзун): страва малайскіх кітайцаў. Начыняюць свіным фаршам з зацукраваным васковым гарбузом, цёртым смажаным арахісам і рэзкімі затаўкамі.
  • «Тайваньскія цзунцзы» (кіт. трад. 臺灣粽, спр. 台湾粽, піньінь Táiwān zòng): паўночнатайваньскія цзунцзы (кіт. 北部粽, піньінь Běibù zòng, пал. бэйбу цзун) заварочваюць у лісце Phyllostachys makinoi і вараць на пары; паўднёватайваньскія цзунцзы (кіт. 南部粽, піньінь nánbù zòng, пал. наньбу цзун) заварочваюць у лісце Bambusa oldhamii і вараць у вадзе.

Зноскі

  1. World Folklore Series. The Magic Lotus Lantern and Other Tales from the Han Chinese. — World Folklore Series. — Libraries Unlimited, 2006.
  2. а б в г Liming Wei. Chinese Festivals (Introductions to Chinese Culture). — Cambridge University Press, 2011. — ISBN 978-0521186599.
  3. Происхождение цзунцзы Архівавана 15 мая 2007 года.
  4. а б Carol Stepanchuk, Charles Choy Wong. Mooncakes and Hungry Ghosts: Festivals of China. — China Books & Periodicals, 1992. — ISBN 978-0835124812.
  5. Carol Peterson. Around The World Through Holidays: Cross Curricular Readers Theatre. — Libraries Unlimited, 2005.

Спасылкі

правіць