Цыклагексан
Цыклагексан, цыклагексаметылен[1], гексаметылен[2], гексагідрабензол[2] — арганічнае рэчыва класа цыклаалканаў. Хімічная формула — C6H12.
Цыклагексан | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₆H₁₂ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 203-806-2 |
SMILES | |
RTECS | GU6300000 |
ChemSpider |
Бясколерная вадкасць з характэрным пахам. Атамная маса 84,16 а.а.м. Шчыльнасць 0,77855 г/см³ (пры 20 °C). Тэмпература плаўлення 6,5 °C. Тэмпература кіпення 81,4 °C. Не раствараецца ў вадзе, змешваецца з этанолам і дыэтылавым эфірам, тлустымі кіслотамі, амінамі. З вадой і бензолам утварае азеатропныя сумесі.
Атрыманне
правіцьАтрымоўваюць каталітычнай гідрагенізацыяй бензолу ў вадкай фазе пры тэмпературы 150—250 °C і ціску 1—2,5 МПа (выхад 99 %), а таксама вылучаюць рэктыфікацыяй з нафтапрадуктаў.
Выкарыстанне
правіцьЦыклагексан выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны асноўнага арганічнага сінтэзу, растваральніка. Таксама выкарыстоўваецца ў фармацэўтычнай прамысловасці ў якасці экстрагента.
Зноскі
- ↑ Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 264. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
- ↑ а б Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
Літаратура
правіць- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 264. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 142. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- Циклогексан (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)