Цьмянец клубняносны
Цьмянец клубняносны (Chaerophyllum bulbosum) — від шматгадовых раслін сямейства парасонавыя (Apiaceae).
Цьмянец клубняносны | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Chaerophyllum bulbosum L., 1753 | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьЛісце двойчы-тройчы рассечанае. Корань верацёнападобны.
Асяроддзе пражывання
правіцьЗвычайны насельнік кустоў, засмечаных тэрыторый, палян, узлескаў.
Практычнае выкарыстанне
правіцьКарані духмяныя, па форме нагадваюць моркву і маюць прыемны смак смажаных каштанаў. На Каўказе расліну ядуць сырой і смажанай накшталт бульбы. У Румыніі і Малдове маладыя далікатныя парасткі і лісце лічаць добрай зелянінай для полівак і зялёных супоў.
У 1846 годзе быў завезены ў Францыю, дзе на працягу многіх гадоў культываваўся на ўзроўні з бульбай[3].
Селекцыйныя працы гэтай малавядомай гародніны пачаліся ў сярэдзіне 1980-х. Мае культурныя сарты «Altan», «Véga», і «M4.10». Зараз вырошчваецца ў невялікіх колькасцях у Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША[4].
Галерэя
правіць-
Кветкі
-
Карэнне
-
Маладая расліна
-
Марынаваная расліна
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ REVALORIZATION OF LOST VEGETABLES : A CONTRIBUTION TO PRESERVATION OF GENETIC RESOURCES. . www.actahort.org. Архівавана з першакрыніцы 2 червня 2018. Праверана 29 верасня 2018.
- ↑ Chervil Root . www.specialtyproduce.com. Архівавана з першакрыніцы 29 вересня 2018. Праверана 29 верасня 2018.
Літаратура
правіць- М. Л. Рева, Н. Н. Рева Дикі їстівні рослини України / Київ, Наукова думка, 1976—168 с. — С.70