Цьмянец цыкутавы

Цьмянец цыкутавы (Chaerophyllum hirsutum) — від шматгадовых раслін сямейства парасонавыя (Apiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе ад Іспаніі да Украіны.

Цьмянец цыкутавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chaerophyllum hirsutum L., 1753

Сінонімы
Chaerophyllum cicutaria Vill., 1779

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  109101
EOL  5040760
GRIN  t:315548
IPNI  840199-1
TPL  kew-2714241

Апісанне правіць

Шматгадовая расліна вышынёй 30-100 см. Каранёвая шыйка пакрыта рэшткамі змярцвелых хвосцікаў. Лісце ў контуры трохкутнае, тройчатае і двойчы пёрыстарассечанае, з доўгімі, пёрыстараздзельнымі, зубчастымі дзелькамі, шчацініста-валасістае, знізу часта бліскучае. Пялёсткі з краёў махрыстыя. Плод падоўжана-лінейны, роўны пладаножцы або даўжэйшы за яе, да 12 мм даўжынёй.

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Еўропе ад Іспаніі да Украіны[3][4][5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Plants of the World Online — Kew Science. Архівавана з першакрыніцы 20 серпня 2019. Праверана 20.08.2019. (англ.)
  4. The Euro+Med Plantbase Project. Праверана 20.08.2019. (англ.)
  5. Germplasm Resources Information Network. Праверана 20.08.2019. (англ.)