Цюхнявічы

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Цюхняві́чы[1] (трансліт.: Ciuchniavičy, руск.: Тюхневичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчаны за 24 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.

Вёска
Цюхнявічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204860079
Цюхнявічы на карце Беларусі ±
Цюхнявічы (Беларусь)
Цюхнявічы
Цюхнявічы (Брэсцкая вобласць)
Цюхнявічы

Гісторыя правіць

У пачатку XX стагоддзя вёска ў Люшнеўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Моўчадскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 28 вяскоўцаў.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 15 дамоў, 94 жыхары (1921)
  • 181 жыхар (1939)
  • 144 жыхары (1959)
  • 145 жыхароў (1970)
  • 38 двароў, 50 жыхароў (1998)
  • 25 гаспадарак, 38 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць