Цёмная пушча — лясны масіў у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці, за 5 км на поўдзень ад г.п. Багушэўск. Плошча 1 тыс. га.

У мінулым на 90 % складалася з ельнікаў, якія надавалі масіву выгляд дрымучых цёмнахваёвых лясоў тайговага тыпу (захаваліся на 15 % тэрыторыі, астатнія змяніліся асіннікамі, часткова бярэзнікамі і шэраалешнікамі). Месцамі сустракаюцца чорнаалешнікі.

Зона адпачынку і турызму.

Літаратура правіць