Цімафей Якаўлевіч Адзярыха

Цімафей Якаўлевіч (Якубавіч) Адзярыха (25 лютага 1895, в. Белічы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — ?) — педагог, брат Міхася Адзярыхі.

Цімафей Якаўлевіч Адзярыха
Род дзейнасці педагог
Дата нараджэння 25 лютага 1895(1895-02-25)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Альма-матар

Біяграфія правіць

З сялянскай сям'і. Скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча, вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі (да 1914), настаўнічаў. У 1915 прызваны ў царскую армію, ваяваў на Паўднёва-Усходнім фронце, быў цяжка паранены. Лячыўся ў шпіталі ў Маскве, дзе яго застала Лютаўская рэвалюцыя (1917). Прызнаны непрыгодным да службы ў арміі і накіраваны на Шосткінскі парахавы завод Чарнігаўскай губ. У 1918 пакінуў прадпрыемства, працаваў настаўнікам у Слуцку. У 1924 паступіў у БДУ. У 1927 разам з іншымі студэнтамі і са сваімі братам Міхаілам і сястрой Ганнай арыштаваны як «член антысавецкага гуртка» і асуджаны да 3 гадоў ссылкі. З 1930 стыльрэдактар Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Зноў арыштаваны 28.3.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Абвінавачваўся ў тым, што «ведаў аб існаванні контррэвалюцыйнай арганізацыі, аказваў ёй садзейнічанне ў зборы і пасылцы грошай ссыльным нацдэмам». Разам з А. Бурдзейкам, Я. Бядрыцкім, В. Валогам, А. Дарашэвічам, Д. Дынькам, П. Жаўрыдам, У. Жылкам, П. Каравайчыкам, М. Каспяровічам, П. Кацярынічам, Я. Кіпелям, Л. Курыловічам, А. Ю. Міцкевічам, У. Мурашкам, І. Пашковічам, Я. Пушчам, Р. Пяцэвічам, Ч. Родзевічам, А. Сакам, Ю. Саленіковічам, І. Сасіновічам, І. Траськам, Я. Трафімавым, С. Хурсікам, І. Юрашкевічам і інш. асуджаны пазасудовым органам НКУС 10.4.1931 да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Чалябінскую вобл. Вызвалены 28.8.1935. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957. Групавая справа Ц. Адзярыха і інш. № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літаратура правіць