Ціцідзіма (яп.: 父島, літаральна «бацькоўскі востраў») — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Агасавара. Уваходзіць у склад Японіі. Тэрыторыя — 23,8 км². Насельніцтва (2005 г.) — 2400 чал.

Ціцідзіма
яп. 父島
Бераг
Бераг
Характарыстыкі
Плошча23,8 км²
Насельніцтва2 400 чал.
Шчыльнасць насельніцтва100,84 чал./км²
Размяшчэнне
27°04′10″ пн. ш. 142°12′49″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Ціцідзіма (Ціхі акіян)
Ціцідзіма
Ціцідзіма
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія і прырода правіць

Ціцідзіма ўваходзіць у цэнтральную падгрупу Ціцідзіма архіпелага Агасавара. Даўжыня — 7,8 км. Найбольшая шырыня — 5,1 км. Мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваны больш за 30 млн гадоў таму, пераважна базальтамі. Найвышэйшы пункт — 308 м.

Клімат вільготны субтрапічны. Самы прахалодны месяц — люты, калі сярэдняя тэмпература вагаецца ад +16 °C да +19 °C. У жніўні сярэдняя тэмпература — ад +26 °C да +29 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1554 мм. У летні сезон здараюцца частыя тайфуны.

На Ціцідзіме часткова захаваліся першародныя лясы. Тут гняздуюць птушкі. Навакольныя воды лічацца выдатным месцам для назірання за кітамі і дэльфіінамі.

Гісторыя правіць

Востраў Ціцідзіма быў адкрыты і ўпершыню апісаны брытанскай навуковай экспедыцыяй 1827 г. Аднак маецца верагоднасць таго, што ён быў вядомы іспанскім і японскім мараплаўцам ужо ў XVI ст. У 1830 г. па ініцыятыве брытанскага консула на Гаваях выхадцы з Гавайскіх астравоў, Еўропы і ЗША заснавалі на ім паселішча.

У 1861 г. Японія абвясціла аб далучэнні вострава да сваіх тэрыторый, аднак канчатковы пераход Ціцідзімы ў юрысдыкцыю гэтай краіны адбыўся толькі ў 1876 г. У 1882 г. астравіцяне гавайскага і еўрапейскага паходжання атрымалі статус грамадзян Японіі. Акрамя таго, на востраве з’явіліся японскія перасяленцы з астравоў Ідзу.

У гады II Сусветнай вайны цывільнае насельніцтва было пераселена ў Японію. На Ціцідзіме размяшчаўся буйны ваенны гарнізон (каля 25 000 салдат). У 19441945 гг. востраў бамбіла амерыканская авіяцыя. У 19461968 гг. знаходзіўся пад кантролем ВМФ ЗША. З дазволу амерыканцаў сюды вярнуліся астравіцяне гавайскага і еўрапейскага паходжання.

З 1968 г. зноў пад кантролем урада Японіі. У 1972 г. на астравах Агасавара быў арганізаваны нацыянальны парк, цэнтр якога знаходзіцца на востраве Ціцідзіма.

Інфраструктура правіць

На востраве Ціцідзіма жыве большасць насельніцтва астравоў Агасавара. Галоўны порт Нішымаці звязаны паромнай пераправай з Токіа. Востраў з’яўляецца цэнтрам экалагічнага турызму. На ім дзейнічаюць метэаралагічная станцыя, астранамічная станцыя, навуковы цэнтр.

Спасылкі правіць