Чарлстан (танец)
Чарлстан, Чарльстон — амерыканскі танец. Музычны памер 4/4. Рытмічны. Узнік у 1922 годзе ў горадзе Чарлстан (адсюль назва). Рытм атрымаў распаўсюджванне ў музыцы ЗША пасля прэм'еры на Брадвеі шоў пад назвай «Runnin' Wild», у якой дэбютавала песня «Чарлстан», напісаная Джэймсам П. Джонсанам. Пашыраны ў многіх краінах з канца 1930-х гадоў.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).