Чарнаклён[4], Клён татарскі[4][5], Няклён (Acer tataricum) — куст ці невялікае дрэва роду клён сямейства Сапіндавыя.

Чарнаклён
Acer tataricum tree.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acer tataricum L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  182137
NCBI  57650
EOL  596823
GRIN  t:1234
IPNI  781526-1
TPL  kew-2616524

Батанічнае апісаннеПравіць

Лісце і крылаткі

Вышыня расліны да 6-10 м. Кара гладкая, цёмна-шэрая, амаль чорная (адсюль назва). Маладыя парасткі чырванавата-бурыя, апушаныя. Лісце суцэльнае, прадаўгавата-яйцападобнае, завостранае, каля асновы выемчатае, па краі двойчыпілаватае, часта з адным-двума больш буйнымі зубцамі, па жылках валасістае. Кветкі белыя ці зеленавата-белыя, духмяныя, у шчыткападобным мяцёлчатым суквецці. Плод — ярка-чырвоная двухкрылка.

Марозаўстойлівая і ценевынослівая расліна. Да ўрадлівасці глебы малапатрабавальны. Цвіце ў красавіку-маі. Размнажаецца насеннем, парасткамі і каранёвымі атожылкамі.

ПашырэннеПравіць

Пашыраны на паўднёвым усходзе Заходняй Еўропы, на Балканскім паўвостраве, поўначы Ірана і Турцыі, на Каўказе, поўдні еўрапейскай часткі Расіі. На Беларусі астраўныя месцазнаходжанні дзікарослага чарнаклёну трапляюцца ў асноўным на поўдні, у культуры вядомы на ўсёй тэрыторыі. Расце адзінкавымі экзэмплярамі і невялікімі групамі ў падлеску і на ўзлесках мяшаных і шыракалістых лясоў.

КласіфікацыяПравіць

ТаксанаміяПравіць

Від Чарнаклён ўваходзіць у род Клён (Acer) сямейства Сапіндавыя (Sapindaceae).


  яшчэ 8 сямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ больш 100 відаў
       
  парадак Сапіндакветныя     род Клён    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Сапіндавыя     від Чарнаклён
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 140—150 родаў  
     

ЗначэннеПравіць

Часам вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах і парках. Выкарыстоўваецца ў адзіночных і групавых пасадках, для стварэння ўзлескаў і жывых агароджаў, у полеахоўных лесаразвядзенні. Добры меданос.

Драўніна выкарыстоўваецца ў сталярнай і такарнай справе. З лісця атрымліваюць чорную фарбу, з кары — танін.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Сістэматычнае становішча роду дадзена згодна з GRIN.
  4. 4,0 4,1 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 7. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

ЛітаратураПравіць

  • Пабірушка В. Чарнаклён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.