Чарняўская цукровая мануфактура
Чарня́ўская цукровая мануфактура — мануфактура, дзейнічаўшая ў 1852—1862 гадах у вёсцы Чарняўка (цяпер у Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі).
Мануфактура вырабляла цукровы пясок з буракоў уласнай вытворчасці. Абсталяванне складалася з паравога рухавіка, 2-х гідраўлічных прэсаў, 15 каткоў і інш.
У 1860—1861 гадах на мануфактуры было выраблена 1040 пудоў цукру, які пастаўляўся ў Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую і Палтаўскую губерні.
Літаратура
правіць- Чарняўская цукровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 242. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).