Часлаў Кланіміравіч
Ча́слаў Кланімі́равіч — унук Строіміра і праўнук Уласціміра, першага незалежнага князя Сербіі. Кіраваў Сербіяй як вялікі жупан у перыяд паміж 933[1] і 950 гадамі.
Часлаў Кланіміравіч Часлав Клонимировић | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
933 — 960 | ||
Папярэднік | Захарый Перваслаўлевіч | |
Дзейнасць | палітык | |
Веравызнанне | усходняе хрысціянства | |
Нараджэнне | 896 | |
Смерць | 960 | |
Дынастыя | Дынастыя Уласціміравічаў | |
Бацька | Кланімір Страіміравіч[d] | |
Пасля смерці балгарскага цара Сімяона I, у залежнасці ад якога знаходзілася Сербія, Часлаў з дапамогай Візантыі змог захапіць уладу ў дзяржаве і рэарганізаваць яе, падтрымліваючы цесны саюз з Візантыяй. Пасля кіравання Канстанціна VII Парфірароднага дзяржава Часлава ахоплівала сённяшнюю заходнюю Сербію, усходнюю і цэнтральную Боснію, паўночную Чарнагорыю і ўсходнюю Герцагавіну. Поўдзень Чарнагорыі знаходзіўся пад васалітэтам Часлава, які ў сваю чаргу прызнаў вяршэнства візантыйскага імператара. Часлаў вядомы сваім спусташальным паходам на Венгрыю пасля перамогі над венгерскім князем Кішам.
Часлаў Кланіміравіч быў апошнім кіраўніком Сербіі з дынастыі Уласціміравічаў. Пасля яго смерці Сербія была цалкам анексавана Візантыяй, хоць меркавана і далей кіравалася жупанамі, чые імёны не захаваліся. Незалежнасць Сербіі была адноўлена толькі падчас кіравання Стэфана Воіслава ў 1040.
Зноскі
- ↑ Стывен Рансіман, стар. 185. Гісторыя Першае Балгарскае царства = A history of the First Bulgarian Empire. — Т. Кніга III.(англ.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Часлаў Кланіміравіч