Чатыры тэтрархі
Чатыры тэтрархі (італ.: Monumento ai Tetrarchi) — скульптурная кампазіцыя з цёмна-чырвонага парфіру, умантаваная ў паўднёвы фасад венецыянскага сабора Сан-Марка. Статуя была выраблена ў першай палове IV стагоддзя і з'яўлялася часткай канстанцінопальскага Філадэльфеёна, пабудаванага побач з калонай Канстанціна (сучасная плошча Чэмберліташ).
| ||
Чатыры тэтрархі. 1-я пал. IV стагоддзя | ||
Матэрыял | Парфір | |
---|---|---|
Памеры | 130 см × {{{шырыня}}} см | |
Сабор Святога Марка, Венецыя | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У дачыненні да таго, каго адлюстроўвае скульптура існуе дзве версіі:
- найбольш распаўсюджаная версія, якая дала назву кампазіцыі — імператары-суправіцелі перыяду тэтрархіі: Дыяклетыян, Максіміян, Галерый і Канстанцый Хлор;
- спадчыннікі Канстанціна Вялікага: сыны Канстанцін II, Канстанцый II, Канстант і пляменнік Далмацый.
Імператары-тэтрархі адлюстраваны парамі: двое аўгустаў і двое цэзараў, якія абдымаюць адзін аднаго. Гэта размяшчэнне павінна было прадэманстраваць ідэю адзінства Рымскай імперыі. Твары фігур пазбаўлены індывідуальных рыс, а сам матэрыял (парфір, шырока распаўсюджаны ў мастацтве Старажытнага Егіпта) і аналагічныя працы (напрыклад, тэтрархі з музеяў Ватыкана) дазваляюць выказаць здагадку, што твор адносіцца да ўсходняй школы рымскага мастацтва.
Падчас Чацвёртага крыжовага паходу ў 1204 годзе скульптура разам з іншымі архітэктурнымі элементамі, якія ўпрыгожылі сабор Святога Марка, была вывезена з Канстанцінопаля ў Венецыю. Яе ўстанавілі на вуглу паўднёвага фасада (у саборы гэту частку будынка займае скарбніца) сабора побач з Порта дэла Карта — парадным уваходам у Палац дожаў. Пастамент і ступню аднаго з тэтрархаў, якія адсутнічалі, узнавілі мясцовыя майстры.
У 1960-я гады пры раскопках рэштак палаца Мірэлеён ў Стамбуле быў знойдзены фрагмент ступні і пастамента, які адсутнічалі, а цяпер захоўваецца ў Археалагічным музеі Стамбула.
Літаратура
правіць- Мария Да Вилла Урбани. Собор Сан Марко. — Венеция: Storti Edizioni, 2006. — ISBN 88-7666-590-0.
- Талалай М. Венеция. — Флоренция: Edizioni Kina Italia, 2005. — ISBN 88-8180-040-3.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чатыры тэтрархі
- Рэканструкцыя канстанцінопальскага Філадэльфеёна з арыгінальным размяшчэннем тэтрархаў (англ.)