Чачэрскі клуб
Будынак клуба — будынак у Чачэрску Гомельскай вобласці, размешчаны па Савецкай вуліцы, 15. Цяпер у будынку размяшчаецца Гарадскі дом культуры.
Славутасць | |
Чачэрскі клуб | |
---|---|
![]() | |
52°55′02″ пн. ш. 30°55′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | постканструктывізм[d] |
Будаўніцтва | 1937—1938 гады |
Статус |
![]() |

Пабудаваны ў 1937—1938 гадах у паводле тыпавога праекта з невялікімі зменамі.
Архітэктура
правіцьХарактэрны прыклад тагачаснага клубнага збудавання з няпоўным складам памяшканняў. Кампактны будынак складаецца з 2 аб’ёмаў: 1-павярховага (у плане выцягнуты прамавугольнік) і прылеглага да яго з тарца 2-павярховага, які ўтварае галоўны фасад з 2-калонным порцікам, завершаным атыкам. Вуглавое вырашэнне кампазіцыі акцэнтавана вежавай надбудовай. У 2-павярховай частцы размешчаны вестыбюль з гардэробам, бібліятэка, клубныя пакоі і кінапраекцыйная, у 1-павярховай — глядзельная зала на 500 месцаў, сцэнічныя памяшканні і фае.
Літаратура
правіць- Чачэрскі клуб // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. А. А. Воінаў. — 703 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Чачэрскі клуб у Банку звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь