Чжаа І (кіт. трад. 趙翼, спр. 赵翼; 1727—1814) — кітайскі паэт, тэарэтык літаратуры, гісторык, дзяржаўны служачы часоў імперыі Цын.

Чжаа І
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1727[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1814[1][2][…]
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, гісторык
Мова твораў вэньянь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паходзіў з купецкай сям’і. Нарадзіліся ў павеце Уцзін. У юнацтве выявіў талент да навучання. У 1741 годзе страціў бацьку. Пасля некалькіх няўдалых спроб у 1750 годзе паспяхова здаў правінцыйны экзамен, а ў 1761 годзе -імператарскі, атрымаўшы вышэйшую навуковую ступень цзіньшы. Пасля гэтага яго вызначылі на дзяржаўную службу. У 1766 годзе ён займаў пасаду інспектара ў прэфектурах Гуансі, потым у Гуанчжоу, Гуйчжоу.

У 1772 годзе ў сувязі з хваробай маці сыходзіць у адстаўку. Праз некалькі гадоў вяртаецца на службу. У 1787 годзе прызначаецца памочнікам губернатара Тайваня. У 1812 годзе ў сувязі з хваробай канчаткова пакідае службу. У 1814 годзе памірае.

Творчасць

правіць

У спадчыне шмат твораў, сярод якіх — «Разважанні аб паэзіі», «Храналогія жыцця Лу Ю», паэта XII стагоддзя, гістарычныя працы «Заўвагі да дваццаці двух дынастыйных гісторый».

Лічачы, што развіццё літаратуры звязана з развіццём грамадства, Чжаа І ставіў сучасныя яму творы вышэй старажытных. Вершы танскіх паэтаў Лі Бо і Ду Фу, пісаў ён, прыгожыя, але цяпер яны не могуць выглядаць такімі свежымі і новымі, як падчас іх стварэння, таму няма чаго ім пераймаць.

Падзяляючы погляды свайго сябра Юань Мэя на паэзію як на сродак выказвання індывідуальных пачуццяў і думак, Чжаа І стварыў мноства выдатных вершаў, якія перадалі дух часу — «Чытаю кнігі», «Жыву, свабодны ад спраў» і да таго падобнае. У шэрагу яго вершаў гучыць спачуванне сялянам, насмешкі над чыноўнікамі, сатыра на педантаў — канфуцыянцаў і ілжэвучоных.

Зноскі

  1. а б Swartz A. Yi Zhao // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б (not translated to mul) Yi Zhao // Project GutenbergProject Gutenberg Literary Archive Foundation, 1971. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. China Biographical Database

Літаратура

правіць
  • Smith, Richard J. China’S Cultural Heritage: The Qing Dynasty, 1644—1912. — Boulder, CO: Westview Press, 1983.
  • Cheong, Iona D. Man. Class of 1761. — Stanford, CA: Stanford University Press, 2004.
  • Kaplan, Edward H. «Yueh Fei and the Founding of the Southern Sung.» PhD diss., University of Iowa, 1970, as found in: Waldron, Arthur. The Great Wall of China: From History to Myth. Cambridge: University of Cambridge Press, 1990.
  • Schmidt, J. D. Harmony Garden: The Life, Literary Criticism, and Poetry of Yuan Mei (1716—1798). — N. Y.: RoutledgeCurzon, 2003.
  • Waldron, Arthur. The Great Wall of China: From History to Myth. — Cambridge: University of Cambridge Press, 1990.
  • Du, Weiyun. Zhao Yi zhuan. — Taipei, 1983.
  • Wang, Jiangsheng. Zhao Oubei yanjiu. — Taipei, 1988.
  • 宮崎市定『中国文明の歴史9清帝国の繁栄』(中公文庫、2000年)- ISBN 4122037379