Чжурчжэньская мова

Чжурчжэньская мова — мова чжурчжэняў, належала да ліку тунгуса-маньчжурскіх моў алтайскай сям’і. Блізкая да маньчжурскай мовы. У 1635 годзе Хун Тайчжы  (руск.) перайменаваў народ чжурчжэняў і чжурчжэньскую мову ў «маньчжурскую». Чжурчжэні ў перыяд 11151234 гг. мелі сваю дзяржаву («Залатая дзяржава», дынастыя Цзінь), якая займала тэрыторыю Паўночнага Кітая  (руск.).

Чжурчжэньская мова
Краіны
Класіфікацыя
тунгуса-маньчжурскія мовы
Southern Tungusic[d]
Jurchenic[d]
Чжурчжэньская мова
Пісьменнасць Jurchen[d]
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 juc
WALS jur
Linguasphere 44-CAA-cc
LINGUIST List juc
IETF juc
Glottolog jurc1239

Пісьменства правіць

 
Срэбная пайцза  (руск.) (даверчая бірка) тысячніка, з тэкстам на чжурчжэньскай мове, знойдзеная на Шайгінскім гарадзішчы каля вёскі Сяргееўкі  (руск.) Прыморскага краю[1][2]

У 1119 годзе з’явілася чжурчжэньскае пісьмо  (руск.). Кароткія надпісы (часам, асобныя знакі) на чжурчжэньскай мове знаходзілі падчас раскопак на поўдні Прыморскага краю і ў паўночна-ўсходнім Кітаі на гліняных пасудзінах, бронзавых люстэрках і іншых прадметах. Вядома таксама дзевяць надпісаў на стэлах і камянях; самая ранняя — стэла 1185 года ў гонар перамогі чжурчжэняў над кіданямі, самая позняя — Тырская стэла  (руск.) 1413 года[3].

Чытанне некалькіх сотняў знакаў (графем) чжурчжэньскага пісьма і значэнне запісваных імі слоў вядомыя дзякуючы кітайска-чжурчжэньскаму слоўніку, складзенаму падчас Мінскай дынастыі. Вымаўленне, якое даецца гэтым слоўнікам, аднак, вельмі прыблізнае, паколькі яно перадавалася з дапамогай кітайскага пісьма[3].

У сілу гістарычных прычын чжурчжэньская мова ўвабрала ў сябе шмат запазычанняў з мангольскай, цюркскай, кітайскай, карэйскай, а таксама, магчыма, іншых моў.[3]

Зноскі

  1. ШАЙГИНСКОЕ ГОРОДИЩЕ
  2. Kane, стр. 73-74
  3. а б в Певнов (1997)

Літаратура правіць

  • Певнов А. М. Чжурчжэньский язык // Языки мира: Тунгусо-маньчжурские языки. М., 1997. ISBN 5-85759-047-7. Стр. 260—267.
  • Певнов А. М. Чтение чжурчжэньских письмен / Отв. ред. С. Е. Яхонтов; Российская академия наук, Институт лингвистических исследований. СПб.: «Наука», 2004. 498 °C. ISBN 5-02-027006-7 Тираж 300 экз.
  • Kane D.  (англ.) The Sino-Jurchen Vocabulary of the Bureau of Interpreters (Кітайска-чжурчжэньскі слоўнік з Бюро [вусных] перакладчыкаў [мінскай дынастыі]). (Uralic and Altaic Series, Vol. 153). Indiana University, Research Institute for Inner Asian Studies. Bloomington, Indiana, 1989. ISBN 0-933070-23-3.