Чмель чырванаваты (Bombus ruderatus) — від чмялёў.
Цела даўжынёй да 3,5 мм. На спінцы паміж асновамі крылаў суцэльная папярочная перавязь з цёмных валаскоў. На пярэдняй частцы спінкі і шчыціку светлыя, на брушку самкі чорныя валаскі, тэргіты ў рабочых і самцоў пакрыты белымі валаскамі.
Пашырэнне: Сярэдняя і Паўднёвая Еўропа, Малая Азія. Мяркуюць, што ў паўднёвых раёнах Беларусі дастаткова звычайны, у паўночных вельмі рэдкі.
Месцы пражывання ва Усходняй Еўропе — астэпаваныя лугі і дзюны, парослыя злакамі і разнатраўем.
Палітроф, але перавагу аддае раслінам сямействаў губакветных, у меншай ступені бабовых і астравых.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5