Чо́на (руск.: Чо́на[2][3]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Сібіры, у Іркуцкай вобласці і Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Вілюй (басейн ракі Лена).

Чона
руск. Чона
Характарыстыка
Даўжыня 802 км
Басейн 40 600 км²
Расход вады 93,3[1] м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток Сярэднесібірскае пласкагор'е
 • Месцазнаходжанне Сярэднесібірскае пласкагор’е
 • Каардынаты 59°26′10″ пн. ш. 108°49′44″ у. д.HGЯO
Вусце Вілюй
 • Месцазнаходжанне Вілюйскае вадасховішча
 • Каардынаты 62°04′31″ пн. ш. 110°41′27″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вілюй → Лена → мора Лапцевых
Краіна
Рэгіёны Іркуцкая вобласць, Якуція
Код у ДВР 18030800212117400008873
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 802 км. Плошча вадазбору 40 600 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 93,3[1] м³/с, аб’ём сцёку 2,945[1] км³/год. Басейн ракі знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Сярэднесібірскага пласкагор’я. Упадае ў Вілюйскае вадасховішча. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі.

У ракі больш за 70 прытокаў (буйнейшы — Вакунайка). Сярод прытокаў: Талінская, Куеркан, Саанарская, Хува, Інгяла, Душун, Марэкта, Талакан, Хатынган, Кутакта, Кутак, Угда, Душана, Давача (Давага), Даксама, Чургікта, Юкталі, Чабыда, Мархая, Кучаакы, Бэс-Юрэх і інш.[4]

Рака суднаходная на адлегласці 400 км ад вусця[4].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Чона // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 643. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)

Спасылкі правіць