Чорны кайман (Melanosuchus niger) — буйны паўднёваамерыканскі кракадзіл, адносіцца да сямейства алігатаравых, вылучаецца ў самастойны род Melanosuchus.
Даўжыня дасягае 4,7 м, ёсць непацверджаныя паведамленні аб шасцімятровых асобінах. Гэта самы буйны від алігатаравых і другая па велічыні жывёла Паўднёвай Амерыкі, пасля арынокскага кракадзіла. Афарбоўка вельмі цёмная, часам амаль чорная. На ніжняй сківіцы маюцца шэрыя або карычневыя палосы, на баках — светла-жоўтыя, найбольш прыкметныя ў маладым узросце, у дарослых асобін афарбоўка больш раўнамерная. Ад іншых кайманаў адрозніваецца больш вострай пысай і вялікімі вачыма. Агульная колькасць зубоў — 72-76.