Чортава Барада (біялагічны заказнік)
біялагічны заказнік
(Пасля перасылкі з Чортава Барада, біялагічны заказнік)
Чортава Барада — батанічны заказнік мясцовага значэння, які знаходзіцца за 2 км на захад ад Віцебска, на беразе р. Заходняя Дзвіна, насупраць в. Хоцінічы
Чортава Барада | |
---|---|
Размяшчэнне | Беларусь, Віцебскі раён |
Найбліжэйшы горад | вёска Дымаўшчына |
Плошча | 58,3 |
Дата заснавання | 1980 |
Апісанне
правіцьСтвораны плошчай 50 га ў 1980 г. для аховы каштоўных насаджэнняў і рэдкіх раслін. Рашэннем Віцебскага райвыканкама № 97 ад 29.01.2011 г. пераўтвораны. Плошча 58,3 га[1].
Флора
правіцьРэльеф тэрыторыі заказніка ўзгорысты. Тут растуць векавыя дрэвы дуб звычайны (Quercus robur), хвоя (Pinus), елка (Picea), ясень (Fraxinus), ліпа (Tilia) і інш. З раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, адзначаны пералеска (пячоначніца) высакародная (Hepatica nobilis), першацвет веснавы (Primula veris), званочак персікалісты (Campanula persicifolia). Тэрыторыя заказніка перспектыўныя для стварэння ландшафтнага парку.
Зноскі
- ↑ Біялагічныя заказнікі мясцовага значэння Беларусі Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
правіць- Заказнікі на тэрыторыі Віцебскага раёна // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 725. — ISBN 985-02-0647-0.