Чубаткі
Чуба́ткі (Notodontidae) — сямейства начных матылёў.
Чубаткі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чубатка альховая (Notodonta dromedarius) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Notodontidae Stephens, 1829 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Біялагічнае апісанне
правіцьМатылі розных памераў — размах крылаў ад 20 да 100 мм, заднія карацейшыя за пярэднія. На заднім краі пярэдніх крылаў валасісты выраст, падобны да зубца. Тулава тоўстае, доўгае, пакрытае пушыстымі валаскамі, таксама як і ногі. У спакойным стане складаюць крылы «дахам», а пярэднія ногі выцягваюць уперад.
Вусені рознай формы, яркія, звялікай плоскай галавой і пірамідальнымі вырастамі на целе, многія — з доўгімі ніцепадобнымі вырастамі на канцы цела. Пры дотыку вусені прымаюць пагражальную позу.
Арэал
правіцьБольш за 3 тыс. відаў пашыраны па ўсім свеце, на Беларусі адзначана 27 відаў.
Літаратура
правіць- Літвінава А. Чубаткі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Хохла́тки // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник — Ящерицы. — С. 531. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)