Чугуш — горная вяршыня ў заходняй частцы Вялікага Каўказа, ля вытокаў ракі Белая, з’яўляецца найвышэйшы пунктам Рэспублікі Адыгея. Назва мае адыгскія карані, і па розных версіях перакладаецца як «Вяршыня зямлі», «Горная паша Чуа», «Апякунка дрэў».

Чугуш
руск. Чугуш, адыг. Чӏыгушъхь
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня3 237[1] м
Адносная вышыня1 322 м[2]
Размяшчэнне
43°47′50″ пн. ш. 40°12′37″ у. д.HGЯO
Краіна
Суб’екты РФКраснадарскі край, Адыгея
Горная сістэмаГалоўны Каўказскі хрыбет 
Хрыбет ці масіўЗаходні Каўказ 
Чугуш (Краснадарскі край)
Чугуш
Чугуш
Чугуш (Адыгея)
Чугуш
Чугуш
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Складзена гара Чугуш гнейсамі, крышталічнымі сланцамі і гранітамі. На схілах букава-піхтавыя лясы, вышэй субальпійскія лугі; на паўночных і ўсходніх схілах знаходзяцца дзесяць каравых і вісячых ледавікоў плошчай 1,2 км. З масіва Чугуш пачынаюцца вытокі рэк Бярозавай, Чэсу і Кішы, правых прытокаў ракі Белай. Да вяршыні Чугуша пракладзены альпінісцкія маршруты 2-А—2-Б катэгорыі складанасці.

Зноскі