Чыдзі Асучукву

нігерыйскі футбаліст

Чыдзі Асучукву (англ.: Chidi Osuchukwu; нар. 11 кастрычніка 1993, Бенін-Сіці, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Аксу».

Футбол
Чыдзі Асучукву
Нарадзіўся 11 кастрычніка 1993(1993-10-11)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Нігерыя
Рост 178 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Аксу
Нумар 93
Маладзёжныя клубы
2007—2010 Нігерыя Гэйтвэй
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Нігерыя Долфінс
2013—2017 Партугалія Брага 1 (0)
2013—2017   Партугалія Брага B 99 (4)
2017—2019 Беларусь Дынама (Брэст) 40 (5)
2020 Беларусь Рух (Брэст) 11 (0)
2020 Расія Том (Томск) 7 (0)
2021 Казахстан Ардабасы (Шымкент) 18 (0)
2022 Казахстан Туран (Туркестан) 10 (2)
2022 Казахстан Табол (Кастанай) 7 (1)
2023— Казахстан Аксу
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2013 Нігерыя Нігерыя (да 20) 18 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 сакавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2017

Клубная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія каманды клуба «Гэйтвэй», у 2010 годзе далучыўся да іншага клуба — «Долфінс», з якім у 2011 годзе стаў чэмпіёнам Нігерыі. У 2013 годзе перабраўся ў партугальскі клуб «Брага». 14 сакавіка 2014 года дэбютаваў у Прымейра-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Акадэмікі» (1:1). У асноўным жа выступаў за фарм-клуб «Брага B» у другім партугальскім дывізіёне.

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама-Брэст»[2]. У складзе брэстчан хутка замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У другой палове сезона 2018 не гуляў з-за траўмы, таксама прапусціў амаль увесь сезон 2019, з’явіўшыся на полі толькі ў двух апошніх турах чэмпіянату.

У студзені 2020 года пакінуў «Дынама»[3] і неўзабаве папоўніў склад іншага брэсцкага клуба — «Руха»[4], дзе замацаваўся ў аснове.

У верасні 2020 года «Рух» абвясціў аб пераходзе паўабаронцы ў клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Хімкі»[5], аднак «Хімкі» не пацвердзілі трансфер і не заявілі футбаліста на чэмпіянат Расіі. У кастрычніку 2020 года стаў іграком «Тамі»[6], дзе выхадзіў у стартавым складзе.

У лютым 2021 года адправіўся на прагляд у казахстанскі «Ардабасы» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. У «Ардабасы» таксама стаў іграком асновы. У лютым 2022 перайшоў у іншы казахстанскі клуб — «Туран»[8]. У ліпені 2022 года стаў іграком кастанайскага «Табола», пакінуў клуб у студзені 2023 года.

У сакавіку 2023 года трапіў у заяўку «Аксу» на новы сезон.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Нігерыі. У 2013 годзе ў складзе зборнай удзельнічаў у моладзевым чэмпіянаце свету, дзе выхадзіў на поле ў двух матчах.

Дасягненні правіць

Зноскі