Чэцверць

возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці

Чэ́цверцьвозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне Мядзелкі, каля вёскі Падаляны.

Чэцверць
Морфаметрыя
Даўжыня 0,95 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 0,46 км²
Аб’ём 1,19 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,05 км
Найбольшая глыбіня 7,7 м
Сярэдняя глыбіня 2,6 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,21 ‰
Празрыстасць 0,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 8,24 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чэцверць (Беларусь)
Чэцверць
Чэцверць
Чэцверць (Віцебская вобласць)
Чэцверць
Чэцверць
Map

Плошча паверхні 0,46 км². Даўжыня 0,95 км, найбольшая шырыня 0,8 км, найбольшая глыбіня 7,7 м, сярэдняя — 2,6 м. Плошча вадазбору 8,24 км². Аб'ём вады 1,19 млн. м³.
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы вышынёй 10—16 м, стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі стромкія. Паўвостравам возера падзелена на заходні (мелкаводны) і ўсходні (больш глыбокі) плёсы. Дно пясчанае да глыбіні 1—2 м. На большых глыбінях гумусаваная гліна.

Возера эўтрофнае, сцёкавае. Упадаюць некалькі ручаёў і выцякае ручай у возера Світа.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. — 2007
  • Грыбаедаў В. В. Чэцверць // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 25. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2007. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць