Шаблон:Выбраны змест/Аперацыя «Баграціён»

Калона 9-й нямецкай арміі, разбітая каля Бабруйска
Калона 9-й нямецкай арміі, разбітая каля Бабруйска

«Баграціён» — кодавая назва Беларускай наступальнай аперацыі (23 чэрвеня — 28 жніўня 1944 года), наступальная аперацыя Чырвонай Арміі ў час Вялікай Айчыннай вайны, названая ў гонар расійскага палкаводца вайны 1812 года Пятра Баграціёна, у выніку якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена з-пад нямецкай акупацыі. Лічыцца адной з найбуйнейшых вайсковых аперацый у сусветнай гісторыі.

У вызваленні Беларусі ўдзельнічалі войскі чатырох франтоў: 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы — генерал арміі І. Баграмян), 3-га Беларускага (генерал-палкоўнік І. Чарняхоўскі), 2-га Беларускага (генерал арміі Г. Захараў) і, з другога дня аперацыі, 1-га Беларускага (генерал арміі К. Ракасоўскі). Таксама ў аперацыі прымалі ўдзел: Першая армія Войска Польскага, французскі добраахвотніцкі знішчальны авіяполк «Нармандыя-Нёман», Дняпроўская ваенная флатылія. Важная роля надавалася ўдзелу партызан. Дзеянні войскаў каардынавалі маршалы А. Васілеўскі і Г. Жукаў. Савецкім войскам процістаялі войскі групы армій «Цэнтр» на чале з генерал-фельдмаршалам Э. Бушам (далей…).