Шаблон:Выбраны змест/Пыха і перадузятасць (міні-серыял, 1995)
![Пыха і перадузятасць (Маёнтак Лайм-парк у графстве Чэшыр, які паслужыў знешнім выглядам для Пэмбэрлі)](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c7/Lyme_Park_2.jpg/150px-Lyme_Park_2.jpg)
«Пыха і перадузятасць» (англ.: Pride and Prejudice) — шасцісерыйны брытанскі міні-серыял 1995 года, пастаўлены па аднайменным рамане англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін. Адаптацыяй кнігі займаўся сцэнарыст Эндру Дэвіс, рэжысёрскае крэсла заняў Сайман Лэнгтан, а спрадзсіравала карціну Сью Біртвістл. Ролі Элізабэт Бэнэт і містэра Дарсі выканалі Джэніфер Эль і Колін Фёрт. Вытворчасцю міні-серыяла займалася карпарацыя BBC пры дадатковай фінансавай падтрымцы амерыканскай тэлесеткі A&E.
Міні-серыял 1995 года стаў сёмай экранізацыяй раману. Папярэднія адаптацыі для кіно і тэлебачання выходзілі ў 1938, 1940, 1952, 1958, 1967 і 1980 гадах. Восьмай стала пастаноўка 2005 года (далей…).