Шаблон:Падзеі 21 чэрвеня
- 801: Першая дакументальная згадка пра горад Бад-Кісінген.
- 1503: Ваўкавыск указам вялікага князя Аляксандра атрымаў магдэбургскае права.
- 1663: У Мастах завяршыліся перамовы караля і вялікага князя Яна Казіміра з вайсковай канфедэрацыяй.
- 1898: Востраў Гуам стаў уладаннем ЗША.
- 1905: Нарадзіўся французскі філосаф Жан-Поль Сартр.
- 1937: Загінуў Мікалай Галадзед, старшыня Саўнаркаму БССР.
- 1940: Чэрвеньскі пераварот у Эстоніі, абвешчаны новы ўрад на чале з Іаганесам Варэс-Барбарусам.
- 2005: Запушчаны «Космас-1» — першы касмічны апарат з сонечным ветразем.