Шаблон:Падзеі 5 лютага
- 1783: Землятрус у Італіі, загінула каля 30 тысяч чалавек.
- 1841: У ЗША заснавана Амерыканскае статыстычнае таварыства.
- 1852: У Санкт-Пецярбургу для шырокай публікі адчынены Эрмітаж.
- 1917: Прынята Канстытуцыя Мексікі.
- 1940: Пачалася дэпартацыя некаторых катэгорый насельніцтва з Заходняй Беларусі ва ўнутраныя раёны СССР.
- 1958: Гамаль Абдэль Насер вылучаецца на пост прэзідэнта Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (федэрацыя Сірыі і Егіпта, праіснавала па верасень 1961).
- 1979: Аятала Рухала Мусаві Хамейні абвясціў Іран ісламскай дзяржавай.
- 2001: У Маскве, на станцыі метро «Беларуская кальцавая», спрацавала выбуховае прыстасаванне.