Шаўшэцкі хрыбет

хрыбет у Грузіі і Турцыі

Шаўшэцкі хрыбет[1] — горны хрыбет на паўднёвым захадзе Закаўказзя, на мяжы Аджарыі і Турцыі.

Шаўшэцкі хрыбет
Краіны
РэгіёныАджарыя, Артвін
Даўжыня65 км
Найвышэйшая вяршыняХева 
Вышыня2812 м 
Грузія/Турцыя яшчэ не мае пазіцыйнай карты.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Працягласць хрыбта складае каля 65 км. Вышэйшы пункт — гара Хева (2812 м). Хрыбет складзены вулканагенным флішам і пясчанікамі. Пераважаюць платопадобныя паверхні. На схілах растуць шырокалісцевыя і ялова-піхтавыя лясы з вечназялёным падлескам. На грэбеню — субальпійскія лугі.

Зноскі

  1. карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).