Шклянніца парэчкавая

Шклянніца парэчкавая (Synanthedon tipuliformis) — моль сямейства Sesiidae. Від характэрны для палеарктычнай эказоны, таксама з’яўляецца інвазіўным у неарктычнай і аўстралазійскай эказонах.

Шклянніца парэчкавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Synanthedon tipuliformis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  301680
EOL  947943

Апісанне правіць

Матылёк вонкава падобны на асу. Размах крылаў складае 17-20 мм. Цела афарбавана ў бэзава-чорны колер, са светла-жоўтымі папярочнымі палоскамі.

Вусень белага колеру з карычневай галавой і 8 парамі ног.

Асаблівасці біялогіі правіць

 
Спароўванне
 
Кукалка

Працягласць развіцця вусеня 1-2 гады ў залежнасці ад метэаралагічных умоў. Лічынкі харчуюцца відамі парэчак, у тым ліку чорнымі, чырвонымі і агрэстам. У канцы цвіцення кустоў вусені прагрызаюць у сцяблах ход вонкі і каля выхадной адтуліны ўнутры галінак ператвараюцца ў кукалак, з якіх праз 10-15 дзён пасля заканчэння цвіцення вылятаюць матылькі. Лёт імага з красавіка па ліпень у залежнасці ад месцазнаходжання. Самкі адкладваюць яйцы адзіночна ці невялікімі групамі ў трэшчыны кары галінак, каля пупышак ці механічных пашкоджанняў. Вусені, якія адраджаюцца праз 10-15 дзён, прагрызаюць кару, пранікаючы ўнутр галін, і пачынаюць цыкл свайго развіцця.

Пашкоджаныя шклянніцай галіны маюць дробнае лісце і даюць нізкі ўраджай ягад, часта гінуць, звычайна адразу пасля цвіцення.

Меры барацьбы правіць

Меры барацьбы: вырошчванне парэчак на высокім атратэхнічным узроўні; на працягу вясны і першай палавіны лета перыядычны агляд раслін і выразанне да здаровай драўніны хворых галін і спальванне іх.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара / Рэдкал.: Ткачоў М. А. (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 731,[1]c. — ISBN 5-85700-079-3

Спасылкі правіць