Школа № 2 (Мар’іна Горка)

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка» — установа сярэдняй адукацыі ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Школа № 2
Заснавана 1915
Тып школа
Сайт school2gorka.edu.minsregion.by

Гісторыя

правіць
 
Пачатковая школа ў 1915 г., знаходзілася на месцы цяперашняга кінатэатра «Кастрычнік».
 
Школа, 1948. Да вайны ў гэтым будынку знаходзіўся райсабес і суд.

У 1915 годзе па шматлікіх просьбах чыгуначнікаў Лібава-Роменскай чыгункі ў Мар’інай Горцы была адчынена пачатковая школа. У пабудаванай школе вучылася 20 чалавек.

У 1921 годзе школа была перайменавана ў чыгуначную 2-й ступені з рускай мовай навучання, дзе было толькі 5 класаў.

У 1933 годзе школа пачала працаваць у новым будынку, пабудаваным на месцы цяперашняй школы. Будынак ўяўлял сабою літару П.

Падчас Другой сусветнай вайны ў 1943 годзе будынак школы згарэў. Пасля вайны ў 1944 годзе школа пачала працаваць ў былым будынку райсабеса і суда.

У 1959 годзе школа перайшла ў новы трохпавярховы будынак.

У 1983 годзе да будынка школы была зроблена прыбудова навучальнага корпуса з актавай і спартовай залай, сталовай, стралковым цірам, швейнай майстэрняй [1][2].

Вядомыя выпускнікі

правіць

З 2-га па 5-ы класы вучыўся Ігар Лучанок, беларускі кампазітар і педагог.

Настаўніцкі калектыў

правіць

Дырэктары школы

правіць
  • Васіль Рыгоравіч Андрук, 7 снежня 1921—1930.
  • Клаўдзія Іванаўна Сафронава (Суталкіна), 1936—1938
  • Міхал Лабус, 1938—1941
  • Мікіта Раманавіч Маргелаў, 1944—1945
  • Аляксандр Епіфанавіч Карабцоў, 1945—1949
  • Віктар Сцяпанавіч Тарашкевіч, 1949—1951
  • Валянціна Мікіцічна Марчанка, 1953—1959
  • Вера Рыгораўна Іванова, 1959—1974[4]
  • Сяргей Мікалаевіч Сяргееў, 1974—1994.
  • Алена Іванаўна Власіхіна [5].
  • Дзіна Мікалаеўна Паўлава, 1994.

Спасылкі

правіць
  • Нам засталася спадчына…(недаступная спасылка) // Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафесійнага звязу, 31 сакавіка 2016

Зноскі