Шляхзаходнебеларуская газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку. Выдавалася з 11 снежня 1932 да 12 студзеня 1933 года ў Вільні на беларускай мове.

«Шлях»
Тып газета
Краіна
Заснавана 11 снежня 1932
Спыненне публікацый 12 студзеня 1933
Мова беларуская
Галоўны офіс

Асвятляла надзённыя пытанні палітычнага і сацыяльнага жыцця Польшчы, адстойвала рэвалюцыйны кірунак вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Шмат увагі надавала стану сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Друкавала звесткі пра палітычнае і культурнае жыццё ў БССР. Інфармавала грамадскасць аб ходзе суда на Браніславам Тарашкевічам і кіраўнікамі Таварыства беларускай школы. Асобнымі публікацыямі (пад крыптанімам "К.Р.") адзначыла 50-гадовыя юбілеі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Выйшлі 4 нумары, з іх трэці канфіскавалі польскія ўлады.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)

Спасылкі правіць